Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

"Шануй беларускую мову!"

«Каб мова беларуская гучала» – пад такім дэвізам 21 лютага 2023 года прайшоў Дзень беларускай мовы ў Дзяржаўнай ўстанове дашкольнай адукацыі «Дзіцячы сад №54 г.Баранавічы», дзе выхавацелi разам з дзецьмi i працаўнiкi размаўлялi паміж сабой па-беларуску, прымалi ўдзел у розных мерапрыемствах (чытанне казак, вершаў, разгляд малюнкаў, гутарак, гульняў i iнш.), накіраваных на папулярызацыю роднай мовы.


Мерапрыемствы мелі на мэце папулярызаваць і пашыраць сферу выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць і любоў да роднай мовы. З дапамогай беларускіх персанажаў выхавальнікі стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах.
Правядзенне дзён роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы – беларусы, а наша родная мова – беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае ўсё жыццё.
«Я з Беларусі! І тым ганаруся!»